Cудовая справа супраць Кастуся Шыталя скасавана

Суддзя Глыбоцкага райсуда Ірына Казак пастанавіла спыніць адміністрацыйную справу супраць грамадскага актывіста, журналіста рэсурсу westki.info Кастуся Шыталя, якога вінавацілі ў парушэнні выбарчага заканадаўства, паведамляе служба маніторынгу "БАЖ".

Паводле Шыталя, ў Глыбоцкім райвыканкаме на яго склалі адміністрацыйны пратакол за тое, што ён, з’яўляючыся назіральнікам у часе выбарчай кампаніі, нібыта незаконна распытваў студэнтаў прафліцэю, з якой прычыны яны прыйшлі галасаваць датэрмінова. Таксама спадара Шыталя вінавацілі ў тым, што ён размяшчае на сайце непраўдзівыя звесткі пра выбарчую кампанію ў рэгіёне.

Шыталь свае віны не прызнаваў ад самага пачатку і быў пэўны, што ў ініцыятараў судовай справы няма супраць яго пераканаўчых доказаў.