ЦВК Беларусі прызнае наяўнасць праблем са спісамі выбарцаў

Цэнтравыбаркам Беларусі прызнае, што існуюць факты недакладнасці спісаў выбарцаў. Але, на думку сакратара ЦВК Мікала Лазавіка, яны не могуць уплываць на вынікі выбараў. Чыноўнікі ЦВК лічаць, што недакладнасць выбарчых спісаў — праблема сусветнага маштабу. Там, дзе спісы складаюцца на падставе звестак жыллёвай рэгістрацыі, заўсёды ёсць праблемы са спісамі — заявіла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

М.Лазавік заявіў, што спісы складаліся ў сярэдзіне жніўня, за гэты час выбарцы маглі ажаніцца, пераехаць, памерці.

Інтэрфакс