ЦВК: Электроннае галасаванне дапаможа прыцягнуць людзей на выбары
Перспектывы выкарыстання электроннага галасавання ў краінах АБСЕ абмяркуюць удзельнікі канферэнцыі, якая адбудзецца 16-17 верасня ў Вене. Беларусь на форуме будзе прадстаўляць сакратар цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, паведамляе БЕЛТА. Па яго словах, у апошні час для шматлікіх краін актуальна праблема прыцягнення выбаршчыкаў да ўдзелу ў галасаванні, бо ўсё часцей людзі ігнаруюць выбары.
Прадстаўнікі ЦВК лічаць, што ўжыванне розных форм галасавання, зручнейшых, чым яўка на выбарчыя ўчасткі, дапаможа прыцягнуць да ўдзелу ў выбарах большую колькасць людзей. Па меры развіцця новых тэхналогій стане магчымым арганізацыя галасавання нават праз Інтэрнэт, мабільныя тэлефоны.
З ініцыятывай абмеркаваць праблему электроннага галасавання на ўзроўні краін АБСЕ выступіў Казахстан - цяперашні старшыня арганізацыі. Менавіта гэтая дзяржава першая сярод краін СНД укараніла сістэму электроннага галасавання, выкарыстаўшы для гэтага электронныя машыны, распрацаваныя ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.