ЦВК разгледзіць патрабаванні кандыдатаў пра дадатковы эфірны час
Цэнтравыбаркам зоймецца патрабаваннямі кандыдатаў аб выдзяленні дадатковага эфірнага часу. Нагадаем, з гэтага тыдня для кандыдатаў наступае "медыя-цішыня". Заканчваюцца выступы па радыё і тэлебачанні. З гэтай нагоды прэтэндэнты на вышэйшую пасаду патрабуюць дадатковага эфірнага часу. ЦВК, у сваю чаргу, збіраецца разгледзець такую магчымасць. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.
Лазавік: "Натуральна, рэакцыя будзе. Цэнтравыбаркам не пакіне гэтую заяву без увагі. Мы плануем разгледзець гэты зварот".
Лазавік: "Натуральна, рэакцыя будзе. Цэнтравыбаркам не пакіне гэтую заяву без увагі. Мы плануем разгледзець гэты зварот".