ЦВК разгледзіць як мінімум 8 скаргаў ад апазіцыянераў
Скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты разгледзіць сёння Цэнтральная выбарчая камісія. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў Еўрарадыё, што іх роўна 50. Таксама ён згадаў асноўныя прычыны такіх адмоваў. Мікалай Лазавік: "Пры вылучэнні ад палітычнай партыі ў акрузе не аказалася
арганізацыйнай структуры гэтай партыі. Пры вылучэнні ад працоўнага
калектыва неправамоцны сход працоўнага калектыву і колькасць
працаўнікоў там менш за 300. Пры вылучэнні шляхам збору подпісаў
несапраўдныя подпісы і парушэнне працэдуры збору подпісаў. І
прадастаўленне ў дэкларацыях несапраўдных звестак".
З паўсотні пададзеных скаргаў як мінімум 8 падалі сябры апазіцыйных партый. Але скардзіцца апазіцыянераў больш, кажа Мікалай Лазавік, бо некаторыя з іх ідуць на выбары як беспартыйныя.
Разгляд скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў, якія балатуюцца па Мінску, адбудзецца заўтра, 4 верасня.