ЦВК зарэгістравала Навасяда, але адмовіла Статкевічу, Макаеву і Лагвінцу
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі 4 верасня працягнула разгляд скаргаў незарэгістраваных акруговымі камісіямі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Нагадаем, учора разглядаліся справы кандыдатаў з рэгіёнаў. З 30 скаргаў былі задаволеныя толькі 5. У гэты лік патрапілі кандыдаты з адзінага спісу АДС прадпрымальніца з Віцебску Ірына Яскевіч і сябра Партыі камуністаў Беларускай Міхаіл Селівонец. Сёння на пасяджэнні ЦВК быў зарэгістраваны Ўладзімір Навасяд, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які ўваходзіць у "еўрапейскі спіс". ЦВК прыйшоў да высновы, што прычынай яго нерэгістрацыі была "тэхнічная памылка". Зарэгістраваны і сябра "Белай Русі" Васіль Каранкевіч, разгляд скаргі якога быў адкладзены 3 верасня, бо дадаткова вывучаліся звесткі ў яго дэкларацыі аб даходах.
Адмоўлена ў рэгістрацыі былому палітвязню Міколе Статкевічу (з яго яшчэ не знятая судзімасць, хоць ініцыятыўная група і была зарэгістраваная), прэтэндэнту ад АДС Алесю Лагвінцу (падстава - тэхнічная памылка ў дэкларацыі аб даходах), лідэру прадпрымальніцкага руху Аляксандру Макаеву (у дэкларацыі была заніжаная колькасць акцый мінскіх прадпрыемстваў).