"Цёмны рыцар" зарабіў 200 мільёнаў долараў за тры дні

Зборы ў сусветным пракаце карціны "Цёмны рыцар", новага фільма пра Бэтмана Крыстафера Нолана, за першы ўікэнд склалі 41,3 мільёны долараў. Такім чынам, агулам з рэкорднымі зборамі на паўночнаамерыканскім рынку "Цёмны рыцар" зарабіў за тры дні пракату больш за 199 мільёнаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Раней паведамлялася, што "Цёмны рыцар" сабраў у прэм'ерны ўікэнд у ЗША і Канадзе больш за 155 мільёнаў долараў, пабіўшы рэкорд трэцяй часткі "Чалавека-павука".

Акрамя таго, зборы "Цёмнага рыцара", бюджэт якога склаў 185 мільёнаў долараў, у дзень прэм'еры ў пятніцу 18 ліпеня дасягнулі 67,85 мільёны.

Па дадзеных даследчай кампаніі Media By Numbers, мінулы ўікэнд стаў самым прыбытковым у гісторыі Галівуду. За тры дні пракату кінакампаніі зарабілі ў агульным падліку 253 мільёны долараў.

Фота: www.hidef.com