Д. Меркель: ЗША пакуль не будуць змякчаць санкцыі супраць Беларусі
ЗША змякчаць санкцыі ў адказ на далейшыя крокі кіраўніцтва Беларусі па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека і развіцця грамадзянскай супольнасці, заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Меркель. Паводле слоў Д. Меркеля, пакуль ЗША "не бачаць неабходнасці" ў тым, каб далучыцца да Еўрасаюза, які часткова прыпыніў візавыя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў. Ён нагадаў, што Вашынгтон адрэагаваў на рашэнне беларускіх уладаў вызваліць усіх палітзняволеных, прыпыніўшы на паўгода санкцыі адносна дзвюх беларускіх кампаній "Лакафарба" і "Полацкшкловалакно", якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім".
"Адміністрацыя Буша разлічвае цяпер на паляпшэнне становішча незалежных СМІ і незалежных арганізацый, напрыклад, маладзёжных", - сказаў сп. Меркель. ЗША таксама спадзяюцца, што "дадатковыя перашкоды" ў выглядзе рашэння аб скарачэнні колькасці амерыканскай дыпмісіі ў Мінску будуць знятыя. Пры гэтым ён адмаўляў, што пашырэнне штата пасольства - адна з умоў для зняцця санкцый.
Прадстаўнік Дзярждэпа таксама звярнуў увагу на цяжкасці, з якімі сутыкаецца беларускае кіраўніцтва, "балансуючы паміж Крамлём і Захадам": "У іх велізарны, складаны сусед, з якім яны імкнуцца захаваць добрыя адносіны, але ў той жа час беларусы ўсведамляюць неабходнасць сувязяў і кантактаў з Еўропай і ЗША".
БелаПАН