Да 2020 года школьнікі Беларусі атрымаюць каля 200 новых падручнікаў

Да 2020 года школьнікі Беларусі атрымаюць каля 200 новых падручнікаў

Да 2020 года ў Беларусі будзе выдадзена каля 200 новых падручнікаў для школьнікаў. Такую лічбу назвала віцэ-прэм'ер Наталля Качанава ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" увечары 14 жніўня.

У прыватнасці, яшчэ сёлета да 1 верасня, па яе словах, будуць выдадзеныя два падручнікі для шостага класа. "Гэта падручнікі па гісторыі. Яны сапраўды цікавыя, даступныя для дзяцей, у іх больш ілюстрацый, акцэнты зробленыя на асноўныя напрамкі і паняцці, якія павінны быць", — распавяла чыноўніца. Да падручніка ёсць яшчэ дадаткова даведачна-інфармацыйныя матэрыялы — як друкаваныя, так і электронныя.