Да Дня Волі выдадзены дыск “Незалежны Я” і п’еса “Прылашчыць і знішчыць”
Да 90-х угодкаў БНР выдадзеныя музычная складанка “НезалежныЯ”, п’еса Алеся Петрашкевіча “Прылашчыць і знішчыць” і перакідны насценны каляндар. У складанцы “НезалежныЯ. Музыкі пра жыцьцё, каханьне й свабоду” узялі ўдзел НРМ, Памідорoff, БН, Сцяна, Унія, Рэха і іншыя. Галоўная мэта праекта – прадэманстраваць ідэйнае адзінства беларускіх музыкаў.
Дыскі будуць распаўсюджвацца бясплатна, пазнаёміцца з кампазіцыямі можна будзе на сайце Еўрарадыё і руху “За свабоду”.
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выдала п’есу драматурга, заслужанага работніка культуры Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча “Прылашчыць і знішчыць” і перакідны каляровы насценны каляндар. У п’есе вядзецца пра гісторыя станаўлення беларускай дзяржаўнасці, аўтар называе гісторыю БНР “катастрофай рыцарскай мары пра светлую будучыню беларускага народа”. У насценным календары змешчаныя фотаздымкі кіраўнікоў Рады БНР і старшыняў ураду БНР: Янкі Серады, Язэпа Лёсіка, Пётры Крачэўскага, Васіля Захаркі, Міколы Абрамчыка, Вінцэнта Жука-Грышкевіча, Язэпа Сажіча, Івонкі Сурвілы, Язэпа Варонкі, Антона Луцкевіча, Рамана Скірмунта і Вацлава Ластоўскага.
Па матэрыялах БелаПАН