Да Эмануіла Зельцэра зноў не даходзяць амерыканскія лекі
Амерыканец Эмануіл Зэльцэр, які знаходзіцца ў беларускай турме, ужо тыдзень не можа атрымаць лекі, перададзеныя прадстаўнікамі амбасады ЗША. Пра гэта паведаміў яго адвакат Зміцер Гарачка.
Нагадаем, Зэльцэр нядаўна быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне заведама фальшывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Лекі, якія амерыканцу былі прапісаныя яго лекарам і прывезеныя з ЗША, перадалі кіраўніцтву ізалятара КДБ.
Адвакат Зміцер Гарачка кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё, што адмова ў перадачы лекаў ніяк не тлумачыцца:
"Яны ніяк не тлумачаць. Проста не перадаюць і ўсё. Гэта адбывалася і на працягу ўсяго следства".