Да канца года завершыцца грандыёзны праект “Беларускія народныя казкі”

Да Калядаў мусіць быць завершаны грандыёзны праект “Беларускія народныя казкі”, які рэалізуе лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка разам з кіраўніцай ансамбля “Калыханка” Ларысай Рыжковай і тэлевядучай, пісьменніцай Тамарай Лісіцкай. Мэтай праекту было данесці да людзей у блізкім да першапачатковага выглядзе (не рэдагаваныя пісьменнікамі) беларускія казкі з усіх куткоў Беларусі.

Галоўныя беларускія казкі былі прачытаныя і сабраныя на 10 дысках. Яны падзеленыя на тры часткі: “Казкі пра жывёлаў”, “Чарадзейныя казкі” і “Сацыяльна-бытавыя”. Нядаўна з’явілася ідэя выдання дыску “Беларускія народныя казкі для дарослых”.

Наша ніва