Да кіраўніка штаба Саннікава Уладзіміра Кобеца дапусцілі адваката

13 студзеня адвакат змог сустрэцца з кіраўніком штаба Андрэя Санннікава Ўладзімірам Кобецам, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, перадае charter97.org Ульяна, жонка Кобеца, распавяла, што Уладзімір захварэў бранхітам. Ён застудзіўся з-за таго, што яго ўтрымліваюць у халоднай камеры, і цяпер у турме яго "лечаць" антыбіётыкамі. Праз адваката Ўладзімір папрасіў перадаць лекі.

Ніякай іншай інфармацыі адвакат паведаміць не можа з-за падпіскі пра неразгалошванне.

Нагадаем, з 29 снежня адвакаты кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча і журналістаў Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай і Аляксандра Атрошчанкава не могуць сустрэцца са сваімі падабароннымі.