Да ночы Рымашэўскі разлічвае сабраць 100 тысяч подпісаў
Да канца дня 27 кастрычніка Віталь Рымашэўскі разлічвае сабраць 100 тысяч подпісаў. Такую заяву Рымашэўскі зрабіў 26 кастрычніка ў Брэсце. Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта адзначыў, што ў яго падтрымку сабрана ўжо 95 тысяч подпісаў, паведамляе БелаПАН.
На пытанне аб вылучэнні адзінага дэмакратычнага кандыдата на выбарах Рымашэўскі заявіў, што гэта дэкларуюць усе прэтэндэнты, апрача аднаго чалавека, але наколькі яны рэальна гатовы да гэтага, пакажа час.
Рымашэўскі падкрэсліў, што сам выступае за адзінага кандыдата. Лічыць, што так апазіцыя будзе мацнейшай ў супрацьстаянні з Лукашэнкам. Паводле словаў Рымашэўскага, асноўныя дэмакратычныя кандыдаты дамовіліся, што сустрэнуцца адразу пасля падачы подпісаў і будуць гаварыць пра магчымае вылучэнне адзінага кандыдата і магчымую форму супрацоўніцтва.