Да прэзідэнцкіх выбараў у Францыі застаўся тыдзень
Кандыдаты на пасаду прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі і Сегален Руаяль правялі тэлебаты. У сваіх выступах нядзельным вечарам канкурэнты выклалі асноўныя пункты праграмаў і распавялі, як збіраюцца змагацца за пасаду прэзідэнта.
Нікаля Сарказі і Сегален Руаяль зносіліся адзін з адным завочна, аднак цягам 20 хвілінаў кожны размаўляў з вядучым “Канала+”.
Асаблівую ўвагу супернікі надалі магчымаму саюзу з Франсуа Байру – цэнтрыстам, які ў першым туры заняў трэццяе месца. Нікаля Сарказі не выключыў, што ў выпадку перамогі прадаставіць месцы ва ўрадзе прыхільнікам партыі Байру, аднак прэм’ерскую пасаду яму не прадаставіць. Сегален Руаяль жа не толькі гатовая супрацоўнічаць з цэнтрыстамі, але бачыць іх лідара прэм’ерам у выпадку сваёй перамогі.
Вырашльная сустрэча фіналістаў выбарчай гонкі ў Францыі адбудзецца у сераду, а ўжо ў нядзелю, 6 мая пройдзе другі тур галасавання.