Да рэнтабельных прадпрыемстваў далучаць слабыя вытворчасці - Лукашэнка

Да рэнтабельных экспартаарыентаваных беларускіх прадпрыемстваў трэба далучаць больш слабыя вытворчасці.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў горада Бяроза Брэсцкай вобласці. Паводле меркавання кіраўніка Беларусі, такі падыход будзе выкарыстоўвацца не толькі ў будаўнічай сферы, але і ў іншых галінах эканомікі.

БЕЛТА