Дацэнт з Брэста цэлы год прымаў залікі ў студэнтаў за хабар

Пракуратура Маскоўскага раёна Брэста пачала крымінальную справу на дацэнта кафедры адной з брэсцкіх ВНУ. Выкладчыка падазраюць у атрыманні хабару ад студэнтаў, паведамляе "Інтэрфакс". Праваахоўнікі кажуць, што брэсцкі дацэнт браў грошы ў студэнтаў на працягу 2009 года за здачу залікаў і іспытаў. У крымінальнай справе фігуруе сума 8 млн рублёў.