Дадзены льготы дзецям, якія вучацца ў забруджаных раёнах

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб даванні сацыяльных ільгот некаторым катэгорыям непаўналетніх дзяцей". Дзецям, якія жывуць на чыстай тэрыторыі, але вучацца ў забруджаных раёнах, дадзена права на бясплатнае харчаванне падчас навучання ў школах, бясплатныя санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, праезд туды і назад да санаторна-курортных устаноў.

Акрамя таго, аднаму з бацькоў , які суправаджае дзіця 3—6 гадоў, указ дае права на бясплатны праезд накіраваны на аздараўленне ў складзе арганізаваных груп, і права на санаторна-курортнае лячэнне з аплатай пуцёўкі ў памеры 15% яе кошту, паведамляе БелаПАН.