ДАІ хоча ўвесці ў школах іспыт па Правілах дарожнага руху

У школах Беларусі мэтазгодна было б увесці іспыт па Правілах дарожнага руху. Такое меркаванне выказаў начальнік навукова-метадычнага і прававога аддзела ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі Анатоль Сушко. Ён адзначыў, што культуру паводзін на дарозе трэба прышчапляць з дзяцінства. Бяспека залежыць ад падрыхтоўкі юных грамадзян да ўдзелу ў дарожным руху.

БЕЛТА