ДАІ: Міліцыянта, які ўрэзаўся ў машыну Раманчука, магло "асляпіць сонца"
Крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння ў Буда-Кашалёўскім раёне з удзелам кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука хутчэй за ўсё распачынацца не будзе. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле ДАІ Буда-Кашалёўскай міліцыі.
Нагадаем, аварыя адбылася сёння раніцай. Раманчук быў пасажырам аўтамабіля "Фольксваген", у якім ехаў з Гомеля на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Рагачоў. У гэты час на дарозе пачаў разварочвацца аўтамабіль "Аўдзі", які не прапусціў "Фольксваген", у выніку адбылося сутыкненне. Кіроўцам "Аўдзі" аказаўся гомельскі міліцыянт.
Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што дарожныя ўмовы былі добрыя. Яны дапускаюць, што кіроўцу "Аўдзі" "асляпіла сонца", і праз гэта ён не заўважыў "Фольксваген".
Паводле Раманчука, "Фольксваген" аднаўленню не падлягае. Аднак, дзякуючы падушкам бяспекі, ніхто моцна не пацярпеў. Яраслаў Раманчук правёў сёння дзве сустрэчы з выбаршчыкамі — у Рагачове і Жлобіне.