ДАІ папрасіла навукоўцаў вывучыць транспартныя магістралі Віцебска
Мінскія навукоўцы на просьбу Дзяржаўтаінспекцыі займуцца даследаваннем транспартных магістраляў Віцебска. Да гэтага кроку ДАІ падштурхнула сумная статыстыка. Сёлета на дарогах Віцебскай вобласці ў дарожна-транспартных здарэннях
загінулі 213 чалавек, яшчэ амаль тысяча чалавек атрымалі траўмы.
Даследаванні будуць праводзіць спецыялісты з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Па іх выніках яны прапануюць ДАІ свае рэкамендацыі, інфармуе Першы тэлеканал.
Адзначым, раней Еўрарадыё ужо паведамляла, што на дарогах Магілёўшчыны з аварыйнасцю на дарогах ДАІ змагаецца з дапамогай праваслаўных святароў, якія асвячаюць магістралі.
Таксама з дапамогай малітваў яны спрабавалі блакаваць адмоўную энергетыку “заварожаных участкаў”.