ДАІ папярэджвае кіроўцаў, што ў Расіі іх чакаюць неспадзяванкі

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі папярэджвае беларускіх кіроўцаў пра змены правілаў дарожнага руху ў Расіі.
Цяпер усе спрэчкі паміж інспектарамі і кіроўцамі будуць вырашаць фота- і відэатэхніка. Такія прылады пачнуць масава ўстанаўліваць на аўтадарогах. Штрафы будуць выпісвацца на падставе паказанняў аўтаматычнай сістэмы.

Сярод новаўвядзенняў таксама называецца і наяўнасць у кожнага інспектара спецыяльнага прыстасавання, якое дазваляе на месцы праверыць кіроўцу на наяўнасць у крыві адкаголю, паведамляе тэлеканал ОНТ