ДАІ рэкамендуе дабірацца на фэст "Рок за баброў" бясплатнымі аўтобусамі
На 5 верасня змяняецца арганізацыя руху на некаторых адрэзках трасы Мінск–Віцебск (М3). Змены выкліканыя правядзеннем у “Сілічах” фэсту “Рок за баброў”, паведамляе БЕЛТА. Хуткасць руху па аўтадарозе М3 ў раёне транспартнай развязкі з аўтадарогай Жодзіна-Дзяніскі абмежаваная да 50 км/г. Транспартным сродкам забаронена спыняцца на аўтадарозе Жодзіна-Дзяніскі ад трасы М3 да ўезду на апошнюю стаянку побач з комплексам “Сілічы”.
На палях ля комплексу ДАІ арганізавала дзве дадатковыя аўтастаянкі. Аднак праз дождж іх умяшчальнасць істотна скарацілася. Таму нават аўтаўладальнікам, якія жадаюць патрапіць на фэст “Рок за баброў”, ДАІ рэкамендуе скарыстацца бясплатнымі аўтобуснымі маршрутамі ад аўтавакзала "Маскоўскі" да РГЛЦ "Сілічы".