ДАІ ў цэнтры Гродна ганялася за ліхачом, а потым склала сем пратаколаў
Некалькі машын гродзенскай ДАІ 1 верасня ганяліся па цэнтры горада за ліхім кіроўцам. Хлопец вырашыў з вецерком пракаціць сяброўку на BMW. Неўзабаве паездка перайшла ў пагоню, нібы ў баевіках. Кіроўца ледзь не стукнуўся з маршруткай і цудам не збіў слуп на перакрыжаванні вуліц Ажэшкі і Дзяржынскага. За правапарушэнні на яго склалі сем пратаколаў.
Як выявілася, раней 20-гадовы юнак ужо 20 разоў парушаў правілы дарожнага руху. Двойчы ён сядаў за руль п‘яны. На момант пагоні кіроўца не меў правоў.
Як кажа інспектар Гродзенскай ДАІ Іна Карасевіч, цяпер няўдалы кіроўца атрымае сур’ёзны штраф.
Карасевіч: “Малады чалавек праігнараваў усе патрабаванні спыніцца і пачаў уцякаць. Кругі ён наварочваў канкрэтныя. Некалькі разоў ён выязджаў на Савецкую плошчу, дзе заязджаў на бардзюры, на тратуары. На вуліцы Акадэмічнай ён спыніўся і збіраўся збегчы. Там нашы супрацоўнікі яго затрымалі”.