ДАІ з паветра атакуе парушальнікаў дарожнага руху

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі ў выходныя дні праводзіць узмоцненае патруляванне аўтадарог краіны. Для гэтай акцыі задзейнічаны верталёт. Ён аблятае тэрыторыю Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.  Асаблівая ўвага надаецца такім трасам, як Брэст – Мінск – мяжа з Расіяй, Мінск – Магілёў, Лагойск – Смалявічы – Мар’іна Горка, Мінск – Гомель – мяжа з Украінай, Мінск – Віцебск, Барысаў – Вілейка – Ашмяны, Мінск – Калачы – Мядзел, Мінск – Маладэчна – Нарач.

ДАІ паведамляе, што актыўна выкарыстоўваецца фота- і відэафіксацыя парушэнняў правілаў дарожнага руху. Верталётнае патруляванне, хоць і дарагое задавальненне, але яго эфектыўнасць прызнаная.

Толькі ў мінулыя выходныя пры патруляванні з паветра Віцебшчыны і Гомельшчыны былі выяўлены больш за 300 парушэнняў, паведамляе газета “Минский курьер”.