Даішнікі ганяліся за п'яным таксоўцам дзве гадзіны

Амаль два гадзіны на трасе Мінск– Гродна працягвалася гонка за п'яным таксоўцам са сталіцы. Як паведамляе газета "Вечерний Гродно", сталічны таксіст пачаткаў гонку каля адзінаццаці гадзін вечара.  Кіруючы аўтамашынай "Фольксваген-Туран", ён не падпарадкаваўся патрабаванням мінскіх інспектараў і паспрабаваў схавацца. З праспекта Прытыцкага, сыходзячы ад пагоні, кіроўца выехаў на аўтадарогу М-6.

Нягледзячы на моцны туман, ён ехаў па трасе з хуткасцю да 200 кіламетраў у гадзіну. Некалькі разоў супрацоўнікі ДАІ спрабавалі перахапіць 29-гадовага мінчука. У Валожынскім раёне аўтамашыну спрабавалі спыніць мясцовыя інспектары ДПС. Аднак гоншчык прарваўся, пры гэтым ледзь не сутыкнуўшыся з патрульным аўтамабілем.

Калі "Фольксваген" заехаў на тэрыторыю Гродзенскай вобласці, яго спынілі спецыяльным прыстасаваннем "Вожык-дыяна". Лідскія даішнікі паклалі палатно з металічнымі шыпамі.

Прабіўшы адно з колаў, гоншчык нарэшце спыніўся. Выявілася, што кіроўца п'яны. На яго склалі тры адміністрацыйныя пратаколы, па кожным з якіх прадугледжваецца пазбаўленне правоў. Дарэчы, мінчука да гэтага двойчы пазбаўлялі права на кіраванне транспартным сродкам — у 2000 і 2008 гадах.