Даклад ITUC: жанчыны зарабляюць на траціну менш за мужчын

Жанчыны, незалежна ад сямейнай сітуацыі, зарабляюць 74% таго, што мужчыны. А жанчыны, у якіх ёсць дзеці – толькі 68%. Да таго ж няроўны падзел абавязкаў у доме можа вельмі ўскладніць жанчыне кар’еру. Гэта агульныя высновы даклада сусветнай Канфедэрацыі працадаўцаў ITUC, прэзентаванага напярэдадні 100-годдзя Міжнароднага дня жанчын.
Гэты даклад – “заклік да дзеянняў на ўсіх узроўнях” – заявіла кіраўніца жаночага камітэту ITUC Даяна Холанд (Diana Holland).

Даклад абапіраецца на звесткі, сабраныя ў 40 краінах. ITUC прадстаўляе 176 млн працаўнікоў у 155 краінах.

onet.pl