Даклад пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі разгледзяць у Маскве
Даклад доўгатэрміновай Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантроля за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі ўжо патрапіў да Ўпаўнаважанага па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Ўладзіміра Лукіна. Эксперты місіі сабралі факты парушэнняў правоў журналістаў і перашкодаў у дзейнасці праваабарончых арганізацый у Беларусі за снежань 2010-га — студзень 2011 года. Пра гэта Еўрарадыё расказаў кіраўнік доўгатэрміновай Міжнароднай назіральнай місіі Андрэй Юраў. Больш за тое, па яго словах, прыспеў час стварэння беларуска-расійскай камісіі на “поўафіцыйным узроўні” для аналізу таго, што насамрэч адбываецца апошнім часам з правамі чалавека ў нашай краіне.
Андрэй Юраў: "Матэрыялы да Лукіна дайшлі. І зараз ёсць настрой на тое, што зараз, відаць, трэба ствараць сумесную беларуска-расійскую групу, камісію, на ўзроўні нейкіх напоўурадавых структур альбо толькі грамадзянскіх ініцыятыў, для таго, каб чуткі ды міфы развеяць. Бо зараз існуе шмат міфаў і чутак з розных бакоў. Для таго, каб для расійскай, не толькі грамадзянскай, але і палітычнай супольнасці карціна была больш зразумелай, неабходныя больш узважаныя і рознабаковыя меркаванні і факты".
Акрамя Лукіна даклад місіі атрымалі сябры Савета па правах чалавека і грамадзянскай супольнасці пры прэзідэнце Расіі. Ці трапілі ўжо хаця б па адным з гэтых каналаў матэрыялы місіі да Дзмітрыя Мядзведзева, Юраў не ведае. Але ўпэўнены, тым ці іншым чынам, прэзідэнт Расіі з імі пазнаёміцца.
Праўда, прадказаць, ці прывядзе гэта да стварэння такой беларуска-расійскай камісіі па правах чалавека, ён не ўзяўся.