Дактары 5-й лякарні пацвярджаюць: Паўлаву выдалілі пухліну мозга
У аўторак на базе 5-й клінічнай лякарні Мінска старшыне Мінгарвыканкама Міхаілу Паўлаву была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу.
За аперацыйным сталом стаяў прафесар Арнольд Смеяновіч, член-карэспандэнт Акадэміі навук, адзін з лепшых нейрахірургаў постсавецкай прасторы. Нягледзячы на тое, што аперацыя прайшла паспяхова, медыкі адмаўляюцца ад каментароў і тым больш ад доўгатэрміновых прагнозаў, піша “Заўтра тваёй краіны”.
Па звестках выдання, Паўлаў быў шпіталізаваны ў панядзелак. Па словах відавочцаў, усё здарылася імгненна. Мэр адчуў моцныя галаўныя болі і слабасць, паскардзіўся на галавакружэнне.
Выклікалі “хуткую”. Тамаграфія паказала, што ў Паўлава пухліна галаўнога мозгу. Было прынята рашэнне аб тэрміновай аперацыі.
Яе правёў прафесар Арнольд Смеяновіч. У сераду стан здароўя Міхаіла Паўлава медыкі ацэньвалі як стабільна цяжкі. Магчыма, спатрэбіцца хіміятэрапія.
Не выключана, што курс рэабілітацыі 57-гадовы мэр Мінска будзе праходзіць у Нямеччыне.