Дар'я Домрачава будзе агучваць балы ад Беларусі на "Еўрабачанні"
Сёлета гэтую місію даверылі знакамітай беларускай біятланістцы. Пра гэта паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Нагадаем, сёлета міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне" пройдзе 14-18 траўня ў шведскім горадзе Мальмё. Беларусь на ім прадставіць Алёна Ланская з кампазіцыяй "Solayoh". Яна выступіць 14 траўня ў першым паўфінале пад 11-м нумарам.