Дар'я Пчэльнік стала 5-й сярод кідальніц молата ў чэшскай Остраве
У чэшскім горадзе Острава на лёгкаатлетычных спаборніцтвах Гран-пры "Залатая шыпоўка" (48th Zlata' Tretra Ostrava) адбыліся спаборніцтвы кідальнікаў молата, у якіх удзельнічалі беларускія спартоўкі, паведамляе "Беларускі партызан". У жанчын перамогу з рэкордам спаборніцтваў атрымала Аніта Ўладарчык з Польшчы — 76.59. Алімпійская чэмпіёнка з Беларусі Аксана Мянькова заняла толькі восьмае месца з вынікам 65.92, а найлепшай з беларусак стала Дар'я Пчэльнік — 5-е месца (70.50).