Даследчыкі: Элвіс Прэслі быў ромам

У сваю чаргу біёграфы Прэслі сцвярджаюць, што сам музыка ніколі не згадваў пра сваё эмігранцкае паходжанне. Амерыканскія даследчыкі эміграцыі лічаць, што кароль рок-н-рола Элвіс Прэслі паходзіў з сям'і нямецкіх ромаў, якія эмігрыравалі ў Амерыку на пачатку XVIII стагоддзя.

На падобную выснову даследчыкаў падштурхнула дзявочае прозвішча маці знакамітага спевака - Сміт. Яны лічаць, што менавіта такое прозвішча часцей за ўсё бралі выхадцы з брытанскіх цыганоў. У сваю чаргу сапраўднае прозвішча бацькі музыкі было Прэслер, і ён паходзіў з сям'і цыганоў, якія гуртаваліся да пачатку XVIII стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе па гісторыі амерыканскай эміграцыі. Таксама там прасочваецца генеалагічнае дрэва Чарлі Чапліна і актрысы Рыты Хейворт, чые продкі, па меркаванні аўтараў, таксама паходзілі з сем'яў ромаў, піша Daily Mail.

Сумневы з нагоды цыганскіх каранёў караля рок-н-рола выказалі і спецыялісты па этналогіі.

Пісьменнік і даследнік Дэвід Альтэр лічыць, што нават калі гіпотэза дакладная, то "наяўнасць цыганскіх продкаў 300-гадовай даўніны не азначае этнічную прыналежнасць да гэтага народа".

Элвіс Прэслі нарадзіўся 8 студзеня 1935 года. Нягледзячы на тры дзесяцігоддзі, якія мінулі з часу яго смерці, спявак працягвае заставацца самым паспяховым выканаўцам папулярнай музыкі XX стагоддзя, і яму дагэтуль належыць мноства недасягнутых рэкордаў у галіне гукапісу.

Фота: www.shoumarket.ru