Дата суда над Аўтуховічам і Асіпенкам пакуль не прызначаная
Дата суда над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам пакуль не прызначаная. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка. Па словах Сапелкі, ён наведаў свайго падабароннага ў следчым ізалятары №1 Мінску 23 лютага. Адвакат адзначыў, што Аўтуховіч пачуваецца нармальна.
Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенку вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту. Яны абодва, а таксама Юры Лявонаў былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. У жніўні Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а ў верасні з яго былі знятыя ўсё абвінавачванні.