Датчане следам за французамі хочуць забараніць чадру-паранджу-нікаб

У Даніі следам за французамі распачалі грамадскую дыскусію аб забароне нашэння ў грамадскіх месцах чадры, паранджы і нікабу. Агулам у Даніі розныя віды такога адзення носяць 150-200 жанчын. Аднак нават такая невялікая колькасць выклікала крытыку ўпаўнаважанага па інтэграцыі ўрада мусульманіна Насэра Хадэра, які ўнёс пытанне пра забарону на разгляд парламента. Насэр назваў такую вопратку "мабільнай турмой", адзначае gazeta.pl.