Датэрміновыя выбары прэзідэнта Польшчы пройдуць у чэрвені

Дату правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў аб'явіць пасля кансультацый з усімі палітычнымі партыямі краіны выконваючы абавязкі прэзідэнта Польшчы, спікер Сейма Браніслаў Камароўскі. Нагадаем, менавіта да яго, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, пасля трагічнай гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага перайшлі паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.  "Маім абавязкам з'яўляецца прызначэнне на працягу двух тыдняў даты прэзідэнцкіх выбараў", — цытуе словы Камароўскага РИА Новости.

Тым часам у Польшчы абвешчаная тыднёвая жалоба па ахвярах авіякатастрофы пад Смаленскам.