Даверанай асобе кандыдата Уса не далі выступіць па радыё
Даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса адмовілі ў магчымасці выступіць па радыё.
Як нагадвае БелаПАН, 25 лістапада Ус павінен быў зранку выступіць па радыё. Палітык кажа, што быў у ад'ездзе і накіраваў для выступу на радыё сваю давераную асобу Уладзіміра Барткевіча. Аднак яму ў магчымасці выступіць адмовілі, бо выступаць можа толькі кандыдат у прэзідэнты.
Ус заявіў, што ў далейшым абавязкова выступіць асабіста як на радыё, так і на тэлебачанні. Акрамя таго, ён хоча ўдзельнічаць у тэледэбатах кандыдатаў у прэзідэнты, калі такія адбудуцца.