DaVinci едуць у тур па Італіі, але куды дакладна не ведаюць
29 сакавіка беларускі гурт DaVinci рушыць у Італію, каб правесці гастрольны тур у падтрымку альбому «Bum-Bum», які быў выдадзены кампаніяй VIGMA.
А больш падрабязна наконт таго, якія гарады наведаюць музыкі і як будуць праходзіць канцэрты, мы даведаліся ў лідэра DaVinci Дзяніса Дудзінскага:
“Асноўнае месца, куды мы едзем, — гэта Мілан, а адтуль — практычна па ўсёй Паўночнай Італіі з заездам у горад Бергама і… Ой, я ўжо не ўзгадаю! Ёсць некалькі маленькіх гарадоў, дзе трэба выступіць, паказаць сябе.
Гэта нельга назваць поўнафарматнымі канцэртамі, у адной праграме мы адну песню выконваем, у другой – пяць. Гэта такія зборныя канцэрты, і недзе ў клубах будуць сольныя выступы. Увогуле атрымліваецца каля сямі-васьмі выхадаў на сцэну”.
Таксама нам стала вядома, што ў Мілане гурт будзе сустракацца з прадзюсарам Антоніа Даніні, які раней працаваў з Eiffel 65 і Biaggio Antonacci. Мы не маглі не спытаць, пра што пойдзе размова з італьянскім празюсарам:
“Справа ў тым, што Антоніна Даніні не з’яўляецца прадзюсарам гурта. Ён проста наш сябра, якому падабаецца нашая творчасць.
Ён проста будзе нас знаёміць з гуказапісвальнымі кампаніямі і прадстаўнікамі тэлебачання і радыё — карацей, выконваць функцыі прамоўтэра.
Мы пачалі ўжо выконваць некаторыя патрабаванні — напрыклад, запісалі альбом у Беларусі. Гэта быў адзін з пунктаў кантракту з некаторымі прадстаўнікамі італьянскага шоў-бізу.
Падчас паездкі мы будзем падпісваць яшчэ нейкія кантракты — канечне, у залежнасці ад таго, пра што там будзе ісці размова.
У адным можа быць напісана, каб мы ўсе пераязджалі ў Італію, чаго мы не вельмі жадаем, у другім – каб мы ездзілі ў Італію кожны тыдзень, што таксама не вельмі зручна, таму будзем шукаць нейкія кропкі судакранання.
І калі ўжо будуць названыя канкрэтныя сумы, месцы і прозвішчы, вось тады гэта будзе ўжо канкрэтная размова. Напрыклад, магу сказаць, што ў адным з італьянскіх банкаў ужо адкрылі рахунак на прозвішча кожнага з музыкаў DaVinci”.
Нагадаю, што на мінулым тыдні гурт DaVinci атрымаў першую музычную ўзнагароду Беларусі – «Залатое вуха». Па словах Дудзінскага, сваё «Залатое вуха» спявак адвёз дамоў да матулі!
“І калі прыходзяць госці, узнагарода з’яўляецца на самым бачным месцы, дзе яе калектыўна разглядаюць разам з іншымі ўшанаваннямі кшталту школьных грамат”.