Дэфіцыт бюджэта ў студзені-красавіку склаў 1,3 трлн рублёў
1,3 трлн рублёў альбо больш за 430 млн долараў склаў у студзені-красавіку дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі. Даходы бюджэту за гэты ж перыяд склалі 9,2 трлн рублёў альбо больш за 3 млрд долараў — гэта амаль 26% гадавога плана. На 1 траўня сума пазыкаў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала амаль 100 млрд рублёў, што на амаль 40 млрд рублёў больш у параўнанні з 1 студзеня 2010 года, інфармуе БЕЛТА.