Дэлегацыю Беларусі на сесіі ПАСЕ узначаліць віцэ-спікер Валерый Іваноў

Дэлегацыю Беларусі на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ўзначаліць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з ПАСЕ Валерый Іваноў.
У склад дэлегацыі таксама ўключаны кіраўнік Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Яўген Смірноў, інфармуе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Сесія ПАСЕ адкрылася ў Страсбургу сёння.

Пытанне аб вяртанні парламенту Беларусі статусу спецыяльна запрошанага будзе абмяркоўвацца ў аўторак. Праект рэзалюцыі прадугледжвае станоўчае рашэнне дадзенага пытання, адзначае БелаПАН.