Дэмакраты складаюць адзіны спіс наменклатурным метадам?
Конкурс на месца кандыдата, які будзе балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл па мінскіх выбарчых акругах, быў амаль 5 чалавек на месца. Але лідэры дэмсіл былі ўключаны ў адзіны спіс і атрымалі свае акругі аўтаматычна, без канкурэнтнай барацьбы. Паводзіны Алеся Міхалевіча, які раскрытыкаваў гэтае рашэнне, будуць разглядаць на камісіі партыйнага кантролю. Намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч назваў такое размеркаванне выбарчых акруг палітрадай дэмсіл “наменклатурным вырашэннем пытання”.
Алесь Міхалевіч: “Рашэнне, што без усялякіх умоваў іншыя кандыдаты ад апазіцыйных партый здымаюцца супраць іх, гэта праява жадання зрабіць для сябе нейкія льготы і прывілеі. Проста наменклатурнымі метадамі быць зацверджанымі адзінымі кандыдатамі аўтаматычна”.
Прэтэнзіі палітыка тычацца сустаршыняў АДС Анатоля Ляўковіча, Сяргея Калякіна, Вінцука Вячоркі і Анатоля Лябедзькі. Ад крытыкі рашэння палітрады ён не адмовіўся нават пад пагрозай таго, што яго могуць выключыць з БНФ. Нагадаем, днямі старшыня “фронтаўцаў” Лявон Баршчэўскі заявіў, што за крытыку на адрас кіраўніцтва партыі сябрам пагражае выключэнне з яе шэрагаў. А Міхалевіч дазволіў сябе сказаць, што Вінцук Вячорка зрабіў памылку, пагадзіўшыся на такое размеркаванне выбарчых акруг.
Алесь Міхалевіч: “На маё меркаванне, гэта памылка з боку Вінцука Вячоркі, што ён пагадзіўся на такую сістэму. Усе кандыдаты, у тым ліку лідэры, павінныя ўзгадняцца ў адкрытай канкурэнцыйнай барацьбе. Калі мы будзем капіраваць паводзіны ўладаў, мы ніколі ў гэтай краіне не пераможам”.
Як стала вядома Еўрарадыё, і сам крытык рашэння палітрады сёлета будзе балатавацца не ў Мар’інай Горцы, як раней, а ў Мінску, ва Уруччы. На гэтую акругу прэтэндаваў і кандыдат ад АГП Павел Зданюк, але на просьбу палітрады зняў сваю кандыдатуру на карысць Міхалевіча. Але той гэты крок калегі да “наменклатурных вырашэнняў пытання” чамусьці не адносіць.
Алесь Міхалевіч: “Павел прызнаў, што на сённяшні дзень у мяне проста мацнейшая каманда. Акрамя кандыдата яшчэ вельмі важна наяўнасць прафесійнай і актыўнай каманды”.
Па словах лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, конкурс на месца кандыдата ў дэпутаты па мінскай выбарчай акрузе быў як на прэстыжны факультэт ВНУ – 4-5 чалавек на месца. Але рашэнне каму заставацца, а каму здымаць сваю кандыдатуру прымала рада гарадской кааліцыі. Менавіта на ёй Зданюка папрасілі не перашкаджаць балатавацца ва Уруччы Міхалевічу. Праўда, Лябедзька прызнаў, што ў кіраўнікоў АДС шанцаў патрапіць у спіс адзіных было больш, чым у шараговых партыйцаў.
Анатоль Лябедзька: “Канешне, у кіраўнікоў структур былі пэўныя прэферэнцыі. Таму, што калі АГП па Мінску выстаўляе 15 прозвішчаў, то першымі, на кім яна канцэнтруецца, гэта яе лідэры. Але гэта не льгота, а ўнутраны патэнцыял чалавека, які вынікае з пасады, якую ён займае ў арганізацыі”.
Таму, па словах палітыка, калі ў кааліцыю вырашыць уступіць Мілінкевіч альбо Статкевіч, АГП нават здыме на іх карысць кагосьці са сваіх 5 мінскіх кандыдатаў, каб вызваліць ім сталічную выбарчую акругу. Хто з сябраў па кааліцыі зняў свае кандыдатуры на яго карысць, палітык не сказаў. Затое ведае, што хтосьці з незалежных кандыдатаў паспрабуе скласці яму канкурэнцыю.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч не толькі з цяжкасцю ўзгадаў такога палітыка, як Алесь Міхалевіч, але і выказванні яго назваў глупствам. Сам ён ужо шмат гадоў балатуецца па брэсцкай выбарчай акрузе. Там будзе і сёлета балатавацца. Кажа, яго там так добра ведаюць, што ніякіх ільгот яму не трэба і ніякай канкурэнцыі ён не баіцца.
Анатоль Ляўковіч: “Я вяду кампаніі дзесяткі гадоў. Я выводжу на кампаніі па 40 чалавек каманды. Калі адносна мяне ставіцца ім пытанне, то я проста там чалавек вядомы”.
Еўрарадыё звярнулася да былога дэпутата Вярхоўнага Савета 13 склікання Андрэя Клімава, каб даведацца, ці не збіраецца ён ізноў стаць дэпутатам. Але былы палітвязень, якому памілаванне скасавала судзімасць і ён цяпер мае права балатавацца, не хоча мець нічога агульнага з Палатай прадстаўнікоў. Кажа, яго згода балатавацца будзе азначаць, што ён прызнаў легітымнасць сённяшняй улады. А ён яе не прызнае.
Як паведаміў Еўрарадыё старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Алесю Міхалевічу хутчэй за ўсё давядзецца трымаць адказ за сваё крытыканства перад камісіяй партыйнага кантролю. Што будзе, калі яна заўважыць там крымінал, старшыня партыі казаць не стаў. Але са свайго боку назваў выказванні свайго намесніка не больш, чым прыватным меркаваннем.