Дэмакратычныя сілы Мінскай вобласці збіраюцца супрацоўнічаць

Каардынатар мінскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Мікалай Пахабаў, каментуючы вынікі канферэнцыі дэмакратычных структур сталічнага рэгіёну, якая адбылася 29 жніўня, паведаміў, што дэмсілы намераны супрацоўнічаць у час прэзідэнцкай кампаніі. Дэмакраты пагадзіліся разам дзейнічаць ў пытаннях вылучэння сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, арганізацый назірання, закліка да абароны вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у выніку іх фальсіфікацыі, паведамляе БелаПАН.

На канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", АГП, Партыі БНФ, партыі "Грамада", аргкамітэт Беларускай партыі працоўных і жаночай партыі "Надзея", а таксама грамадскія арганізацыі і прафсаюзы.