Дэнамінацыя беларускага рубля ў 2008 годзе не плануецца

Нацыянальны банк Беларусі заявіў, што ў 2008 годзе правядзення дэнамінацыі беларускага рубля не плануецца.
Такая заява была распаўсюджана ў прэс-рэлізе банка ў адказ на шматлікія звароты грамадзянаў. Акрамя таго Нацбанк паведаміў, што і надалей мае намер праводзіць палітыку ўмацавання нацыянальнай валюты.

У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2008 год прадугледжана змена афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненні да долара ЗША у межах плюс/мінус 2,5% на 1 студзеня 2009 года.

“Інтэрфакс”