Дэпутат бундэстага заклікала Еўрасаюз адмяніць візы для простых беларусаў

У заяве ад 28 студзеня Бэк назвала планаванае аднаўленне візавых санкцый "адэкватным адказам на жорсткасць рэжыму ў адносінах апазіцыі". "Аднак Еўрасаюз не ідзе далей гэтага пераважна сімвалічнага жэсту", — адзначыла дэпутат.

Бэк лічыць, што адмена віз у аднабаковым парадку пакажа, што Еўрасаюз "трымае адкрытай дзверы для беларусаў, ізалюючы рэжым". "перамовы з уладамі пра палягчэнне візавага рэжыму падаюць ім лішнюю магчымасць уплываць і не дапусціць хуткай адмены высокага консульскага збору. Еўрасаюз не павінен дапамагаць дыктатару замкнуць насельніцтва", — гаворыцца ў заяве Бэк.

Яна адзначыла, што грамадзянская супольнасць Беларусі мае патрэбу ў дапамозе Еўрасаюза, у тым ліку фінансавай, паведамляе БелаПАН.