Дэпутат Гумінскі: Мы не маем інфармацыі пра расстрэл смяротнікаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не маюць інфармацыі пра нядаўні расстрэл двух вязняў, прысуджаных да смяротнай кары. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі. Гумінскі: Я не валодаю такой інфармацыяй, таму нічога сказаць не магу па гэтым пытанні. Першы раз ад вас чую... Такой інфармацыяй мы не валодаем.
Пра выкананне смяротнага прысуду Андрэю Жуку і Васілю Юзэпчуку паведаміла Радыё "Свабода". Яны былі асуджаныя да пакарання смерцю ў 2009 годзе.
Маці Андрэя Жука паведаміла праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя", што абодва вязні былі расстраляныя ў канцы мінулага тыдня. "Міжнародная амністыя" звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам увесці мараторый на смяротнае пакаранне пасля весткі пра выпадак смяротнага пакарання.
Нагадаю, Васіля Юзэпчука прысудзілі да смерці за забойства шасці пажылых жанчын. Адвакат кажа, што Юзэпчука збівалі, каб прымусіць яго прызнацца.
Андрэй Жук быў асуджаны за ўзброены напад і забойства мужчыны і жанчыны ў лютым 2009 года. Яго адвакат выказаў заклапочанасць з нагоды працэдурных парушэнняў падчас першапачатковага допыту Андрэя. Абодва вязні абскардзілі свае прысуды, але апеляцыі былі адхіленыя. Абодва падалі прашэнні аб памілаванні, аднак, паводле інфармацыі "Міжнароднай амністыі", адмоўнае рашэнне кіраўніка краіны паведамілі вязням за хвіліну да іх расстрэлу.