Для барацьбы з браканьерствам у Беларусі пачалі прымяняць ДНК-тэхналогіі
Для барацьбы з браканьерствам у Беларусі пачалі прымяняць ДНК-тэхналогіі. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута генетыкі акадэміі навук Беларусі прафесар Аляксандр Кільчэўскі.
Паводле яго слоў, пры дапамозе ДНК-маркераў па біялагічным матэрыяле вучоныя могуць з высокай ступенню дакладнасці ўстанавіць відавую прыналежнасць той ці іншай жывёлы. У Інстытуце навучыліся размяжоўваць такія віды жывёл, як еўрапейскі зубр, еўрапейская казуля, высакародны алень, дзік, паведамляе БелаПАН.
Раённыя структуры ловяць браканьераў і дасылаюць нам скрываўленыя сякеры і нажы, часткі адзення і кавалкі мяса, якія мы ідэнтыфікуем, каб устанавіць, што гэта была за жывёла, распавёў Кільчэўскі.