Для беларускіх медалістаў у Пекіне ўстанавілі спецыяльныя грашовыя прэміі
Спецыяльныя грашовыя прэміі ўстаноўленыя для беларускіх спартсменаў, якія стануць пераможцамі альбо прызёрамі Алімпіяды ў Пекіне. Іх заснавала рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларускія латарэі". 20 тысяч долараў атрымае ўладальнік "золата", 10 тысяч выплацяць за
"срэбра", 5 тысяч долараў - за "бронзу", інфармуе агенцтва
"Минск-новости".
Нагадаем, што грашовыя прэміі медалістам ввыдзяляе і дзяржава: 100 тысяч долараў за залаты медаль, 50 тысяч - за срэбраны і 30 тысяч - за бронзавы. Усім прызёрам Гульняў абяцаныя на льготных умовах кватэры ў сталіцы.