Для паступлення ў беларускія ВНУ могуць спатрэбіцца 4 сертыфікаты ЦТ
Такія змены цяпер абмяркоўваюцца ў Міністэрстве адукацыі.
Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Міхаілу Жураўкову прапрацаваць пытанні ўдасканалення сістэмы прыёму ў ВНУ. Міністр даклаў кіраўніку дзяржавы пра вынікі сёлетняй уступнай кампаніі. Па словах Міхаіла Жураўкова, выкананыя кантрольныя лічбы прыёму ў навучальныя ўстановы, асабліва на бюджэтнае навучанне і на тыя спецыяльнасці, якія запатрабаваныя эканомікай краіны.
Лукашэнка даручыў удасканальваць сістэмы прыёму, асабліва ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Таксама гаворка ішла пра змяненне сістэмы цэнтралізаванага тэставання. Ужо налета Мінадукацыі плануе некаторыя новаўвядзенні: напрыклад, будзе вырашацца пытанне пра здачу чатырох прадметаў на ЦТ і пра падачу дакументаў адначасова ў некалькі ВНУ аднолькавага профілю. Таксама разглядаюцца некаторыя тэхнічныя змены, якія тычацца самой працэдуры тэставання, паведамляе БЕЛТА.
Фота: Bymedia