Для рамонту мінскіх дарог не хапае асфальтабетону
Дэфіцыт матэрыялаў адчуваюць рамонтныя брыгады дарожнікаў у беларускай сталіцы. Для рамонту магістраляў не хапае асфальтабетону, друзу і бітума. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", для выканання запланаваных на
2008-2009 гады аб'ёмаў капітальнага рамонту вулічна-дарожнай сеткі
горада неабходна амаль 900 тысяч тонаў асфальтабетону і іншых
матэрыялаў.
Аднак адзіны ў сталіцы асфальтавы завод можа выпусціць за год толькі крыху больш за палову таго, што патрабуецца.
Аднак адзіны ў сталіцы асфальтавы завод можа выпусціць за год толькі крыху больш за палову таго, што патрабуецца.