Долар і еўра падаражэлі, расійскі рубель зноў патаннеў
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў сераду, 12 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10750 рублёў, курс еўра вырас на 80 — да 13420 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 234 да 232,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 11 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10740 рублёў, курс еўра знізіўся на 60 — да 13340 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 234,5 да 234 беларускіх рублёў.
Фота — bymedia.net