Долар каштуе 10100 рублёў
Такія вынікі валютных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
У панядзелак амерыканская валюта зноў падаражэла на 10 рублёў і адзначыла новы рэкорд — 10100 рублёў.
Пасля некалькіх дзён "замарозкі" троху падаражэў еўра — вырас на 20 рублёў і стаў роўны 13750, інфармуе onliner.by.
Расійскі рубель працягвае таннець. Яго курс знізіўся на паўтара рубля, і цяпер ён каштуе 289,5 беларускага.
Фота — onliner.by